Стварэнне рэплікі Крыжа Сафіі Менскай
Стварэнне рэплікі Крыжа Сафіі Менскай
Pentru ce veți strânge fonduri astăzi?
Descriere
У нас ёсць шанец зрабіць тое, што выпадае не кожнаму пакаленню — вярнуць беларускай супольнасці сапраўдны скарб — Крыж Сафіі Менскай. Яна, унучка княза Глеба, пайшла замуж за дацкага караля Вальдамара І і стала маці дацкіх Каралёў. А крыж, які яна атрымала ў пасаг ці падарунак, цяпер лічыцца галоўнай хрысціянскай святыняй у Даніі. Гэты крыж — адзін з найважнейшых артэфактаў і беларускай гісторыі. Ён мае такое ж духоўнае і сімвалічнае значэнне, як Крыж Еўфрасінні Полацкай, хоць пра яго мала ведае шырокае грамадства.
Арыгінал знаходзіцца ў Капенгагене, а мы можам аднавіць яго дакладную рэпліку. Такая каштоўная рэліквія мае стаць нашым нацыянальным праектам!
Да таго ж у нас з’явіцца магчымасць пабачыць артэфакт такім, якім яго трымалі ў руках нашыя князі тысячагоддзе таму.
Гэта надзвычайна далікатная, ручная праца ў тэхніцы перагародкавай эмалі, якой займаецца лічаная колькасць ювеліраў цяпер, а што казаць пра ХІІ стагоддзе!
У жніўні мы правядзём культурніцкую экспедыцыю ў Данію, каб нагадаць свету і сабе самім, што беларускасць — еўрапейская традыцыя, глыбіня і ўнікальнасць.
- вы становіцеся часткай нацыянальнага праекта;
- вы дапамагаеце вярнуць беларусам і беларускам забыты артэфакт;
- вы падтрымліваеце рэдкае традыцыйнае рамяство;
- вы ўдзельнічаеце ў адраджэнні страчанай культурнай памяці;
- ваш унёсак будзе адзначаны ў “Кнізе мецэнатаў Крыжа”.
Працэс стварэння рэплікі доўжыцца некалькі месяцаў. Каб паспець зрабіць крыж да жніўня, мы мусім пачаць цяпер.
Па выніку экспедыцыі, Крыж Сафіі будзе выстаўлены ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, каб усе ахвочыя маглі пабачыць гэты ўнікальны твор мастацтва. Пазней ён застанецца ва ўласнасці Музея і стане часткай праграмы Лятучага музея, каб беларуская дыяспара ў розных краінах магла даведацца пра існаванне Крыжа, пра ягоную гісторыю, беларускую княжну і пра нашу старадаўнюю прысутнасць у еўрапейскай культуры.
Кожны еўра — гэта адзін крок да вяртання нашай гісторыі.
Далучайцеся. Тое, што страчана, мы вернем самі.
Nu există încă nicio descriere.