id: xc2b8c

na rozwój startupu

na rozwój startupu

¿para qué vas a recaudar fondos hoy?
*Importe expresado en euros sobre la base del tipo medio ponderado de las donaciones efectuadas en todas las divisas. Para más información, visite zrzutka.pl

Descripción

THE MATHest: Натхняем навучэнцаў любіць матэматыку, нягледзячы ні на што


Як настаўніцы з Беларусі, мы бачылі, як сумныя падручнікі і складаныя заданні робяць працэс навучання нецікавым і страшным для дзяцей. А звычайнае рэпетытарства ніяк не спрыяе развіццю самастойнасці ў вучняў, таму што дае ўсё ў гатовым выглядзе. Мы ў THE MATHest вырашылі гэта змяніць!


Наша місія: фарміраваць адказнае, самастойнае, усвядомленае грамадства з падрастаючага пакалення ў Беларусі.


Наша мэта: стварыць інавацыйны цалкам інтэрактыўны анлайн-курс па матэматыцы, які будзе цікавым і зразумелым для кожнага беларускага школьніка.


Наша каманда:

  • Алена – дасведчаны выкладчык і педагагічны дызайнер, які распрацоўвае эфектыўныя праграмы навучання.
  • Каця – спецыяліст па псіхалогіі ўспрымання інфармацыі, які ведае, як найлепш падаваць матэрыял, каб ён быў лёгкім для засваення.
  • І, вядома ж, сабака Гек - наш emotional support animal - які натхняе нас на новыя ідэі і робіць нашу працу яшчэ больш вясёлай!


Наша гісторыя — гэта гісторыя пераадолення.

З запалам і верай у ідэю мы пачалі распрацоўваць першы ў Беларусі цалкам інтэрактыўны курс па матэматыцы. Мы пераадольвалі перашкоды: недахоп фінансавання, недавер з-за маладога ўзросту і полу, вымушаную эміграцыю. Мы знаходзілі фінансавую дапамогу сярод знаёмых, праводзілі платныя курсы і нават нягледзячы на цяжкасці эміграцыі працягвалі працаваць над нашай марай.


Але цяпер нам патрэбна ваша дапамога.

Пытання з легалізацыяй у эміграцыі абмяжоўваюць нашы магчымасці працы. Праект займае шмат часу і зараз ен наша асноўная праца. Мы працуем пакуль што толькі ўдвох і ўсё робім цалкам самастойна. Нам патрэбны "мост" у 10 000 еўра, каб пратрымацца яшчэ паўгады, пакуль мы працягваем распрацоўваць кантэнт і вырашаем юрыдычныя пытанні.


10 000 еўра дапамогуць нам:

  • Выплачваць заробкі настаўнікам (6 000 еўра), каб яны маглі засяродзіцца на распрацоўцы падручніка.
  • Аплачваць паслугі дызайнераў, праграмістаў і іншых спецыялістаў (4 000 еўра).


Чаму гэта важна?

  • Нецікавыя падручнікі: Традыцыйныя падручнікі часта сумныя і складаныя, што адбівае жаданне вучыцца.
  • Адсутнасць індывідуальнага падыходу: Кожны вучань мае свой тэмп і стыль навучання, але стандартныя метады гэта не ўлічваюць.
  • Шмат увагі адзнакам: адзнакі выкарыстоўваюцца як пакаранне і гэта спрыяе таму, што вучні баяцца зрабіць памылку, таму вырашаюць увогуле ніяк сябе не праяўляць, а гэта прамы шлях да пракрастынацыі.


Мы ўжо змяняем адукацыю!


Мы ўжо стварылі і паспяхова правялі некалькі курсаў, якія дапамаглі вучням:

  • Закрыць прабелы ў ведах па матэматыцы.
  • Перасіліць свае жахі і пачаць дзейнічаць, нягледзячы на памылкі.
  • Павярнуць тое імкненне да ведаў, якое ў кожнага з нас было ў самым пачатку школы.
  • Паспяхова здаць экзамен у 9 класе.
  • І нават знайсці новых сяброў, таму што мы працуем у групах.


Мы ўжо атрымалі вялізную колькасць шчырых цёплых водгукаў ад нашых вучняў і яшчэ больш упэўненасці ў тым, што мы робім сапраўды важную справу і робім яе добра!


Дапамажыце нам зрабіць наступны крок!


З вашай падтрымкай мы зможам:

  • Завяршыць распрацоўку нашага курса па ўсіх тэмах.
  • Прадаставіць бескаштоўны доступ да падручніка вучням з маламаёмасных сем'яў.
  • Пачаць працаваць і над іншымі прадметамі.


Узроўні падтрымкі:

  • "Сябар THE MATHest" (да 100 еўра): Падзяка ў Instagram Stories.
  • "Супольнік THE MATHest" (100-1000 еўра): Эксклюзіўны ранні доступ да нашых шпаргалак і нашага курса на выбар. Альбо асабісты майстар-клас па распрацоўке навучальных матэрыялаў.
  • "Партнёр THE MATHest" (1000-4000 еўра): Агульны чат з намі, дзе вы будзеце дзяліцца з намі вашымі ідэямі і прапановамі па паляпшэнню нашых курсаў + усё пералічанае вышэй.


Далучайцеся да THE MATHest і разам мы зробім навучанне цікавым і даступным для кожнага беларускага дзіцяці!



THE MATHest: Inspiring Students to Love Math, No Matter What


As teachers from Belarus, we have seen how boring textbooks and complicated assignments make the learning process uninteresting and intimidating for children. Traditional tutoring does not encourage student independence, as it often introduces over-reliance on the tutor. At THE MATHest, we decided to change this!


Our Mission:

To create an innovative, fully interactive online math course that will be interesting and understandable for every Belarusian student. We want to cultivate a responsible, independent, and conscious society from the youth of Belarus.


Our Team:


  • Alena – Experienced Teacher and Educational Designer who develops effective learning programs.
  • Katya – Specialist in Information Perception Psychology who knows how to present material in the easiest way for understanding.
  • And of course, our dog Gek – our emotional support animal – who inspires us with new ideas and makes our work even more enjoyable!


Our Story:

This is a story of overcoming challenges. We believe in our idea, we started developing the first fully interactive math course in Belarus. We overcame obstacles: lack of funding, distrust due to our young age and gender, and forced emigration. We found financial support among friends, conducted paid courses, and despite the difficulties of emigration, continued to work on our dream.

But now we need your help.

Legalization issues in emigration limit our work opportunities. Besides document problems, we lack the time and energy to work full-time and manage the project. Currently, it is just the two of us doing everything independently. We need a "bridge" of 10,000 euros to sustain us for another six months while we continue developing content and resolving legal issues.


10,000 euros will help us:

  • Pay teachers' salaries (6,000 euros) so they can focus on developing the course.
  • Cover the services of designers, programmers, and other specialists (4,000 euros).


Why is this important?

  • Uninteresting textbooks: Traditional textbooks are often dull and complex, discouraging students from learning.
  • Lack of individual approach: Each student has their own pace and learning style, which standard methods don't accommodate.
  • Overemphasis on grades: Grades are used as punishment, leading to a fear of making mistakes, causing students to avoid engaging, which directly leads to procrastination.


We are already changing education!


We have created and successfully conducted several courses that have helped students:

  • Fill gaps in their math knowledge.
  • Overcome their fears and start acting despite mistakes.
  • Reignite the desire for knowledge that we all had at the beginning of school.
  • Successfully pass the 9th-grade exam.
  • Even find new friends, as we work in groups.

We have received a large number of heartfelt, warm reviews from our students, which gives us even more confidence that we are doing something truly important and doing it well!


Help us take the next step!


With your support, we can:

  • Complete the development of our course on all math topics.
  • Provide free access to the course for students from low-income families.
  • Start working on other subjects.


Support Levels:

  • "Friend of THE MATHest" (up to 100 euros): A thank you in Instagram Stories.
  • "Community Member of THE MATHest" (100-1000 euros): Exclusive early access to our guides and a course of your choice. Or a personal master class on developing educational materials.
  • "Partner of THE MATHest" (1000-4000 euros): A general chat with us where you can share your ideas and suggestions for improving our courses + all of the above.


Join THE MATHest and together we will make learning interesting and accessible for every Belarusian child!


Aún no hay descripción.

Aún no hay descripción.

Ubicación

Huchas

Nadie ha creado aún una hucha para esta recaudación. ¡Tu hucha puede ser la primera!

Donativos 22

aún no hay donaciones, ¡sé el primero en donar!

Cantidad y los datos del usuario fueron ocultados por el organizador

Comentarios

 
2500 caracteres
Zrzutka - Brak zdjęć

Aún no hay comentarios, ¡sé el primero en comentar!