Andrei Yanushkevich

PL

Opis zrzutki

Выдавецтва "Янушкевіч" адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бестселераў, якія не маюць патрэбы ў асаблівым прадстаўленні:


Дж. К. Роўлінг "Гары Потэр і Ордэн Фенікса" (пераклад Алены Пятровіч)

Дж. Р. Р. Толкін "Хобіт" (пераклад Ігара Кулікова)

А. Сапкоўскі "Вядзьмар. Вежа ластаўкі" (пераклад Кацярыны Маціеўскай)

Дж. К. Роўлінг "Каляднае парася" (пераклад Алены Пятровіч)


Наша выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі і заключыла кантракты, на чарзе — наступны крок, а менавіта аплата за прадастаўленне ліцэнзій. На гэта ў нас ёсць бліжэйшыя тры тыдні. На жаль, уласных абаротных сродкаў цяпер не хапае на такія амбітныя праекты. Тры кнігі плануецца выдаць у 2026 годзе, "Вядзьмар" — у 2027 годзе.

Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы, па народную падтрымку. Нам трэба прыкладна 15 тысяч еўра на ўсе выдаткі, звязаныя з выкупам правоў на гэтыя чатыры выдатныя творы. Выдаткі на друк мы збіраемся закрыць з дапамогай папярэдняга заказу. На кошт ліцэнзій уплывае аб'ём твораў, вялічыня запланаванага наклада і, зразумела, іхны высокі статус сусветных бестселераў. Паспяховы збор сродкаў створыць для нас "падушку бяспекі", якая дазволіць без лішніх рызыкаў упэўнена крочыць далей. Калі мы збяром больш, гэтыя грошы пойдуць на новыя праекты, якім таксама патрэбна фінансаванне.


Запланаваныя наклады ў цвёрдай вокладцы:

Дж. К. Роўлінг "Гары Потэр і Ордэн Фенікса" — 2000 экз.

Дж. Р. Р. Толкін "Хобіт" — 2000 экз.

А. Сапкоўскі "Вядзьмар. Вежа ластаўкі" — 1000 экз.

Дж. К. Роўлінг "Каляднае парася" — 2000 экз.


Падзяліцеся, калі ласка, гэтай інфармацыяй з сябрамі і знаёмымі. Будзем удзячныя!

Komentarze

 
2500 znaków
Zrzutka - Brak zdjęć

Nikt jeszcze nie dodał komentarza, możesz być pierwszy!

Dbamy o bezpieczeństwo. W razie wątpliwości zgłoś tę zrzutkę przez