id: rm42zh

Стварэнне рэплікі Крыжа Сафіі Менскай

Стварэнне рэплікі Крыжа Сафіі Менскай

Mit gyűjt ma?

Gyűjtés indítása
*Az összeg euróban értendő, a minden pénznemben történt adományok súlyozott átlaga alapján. További részletekért látogasson el a zrzutka.pl weboldalra.
 
Maryia Hryts

PL

Leírás

У нас ёсць шанец зрабіць тое, што выпадае не кожнаму пакаленню — вярнуць беларускай супольнасці сапраўдны скарб — Крыж Сафіі Менскай. Яна, унучка княза Глеба, пайшла замуж за дацкага караля Вальдамара І і стала маці дацкіх Каралёў. А крыж, які яна атрымала ў пасаг ці падарунак, цяпер лічыцца галоўнай хрысціянскай святыняй у Даніі. Гэты крыж адзін з найважнейшых артэфактаў і беларускай гісторыі. Ён мае такое ж духоўнае і сімвалічнае значэнне, як Крыж Еўфрасінні Полацкай, хоць пра яго мала ведае шырокае грамадства.


Арыгінал знаходзіцца ў Капенгагене, а мы можам аднавіць яго дакладную рэпліку. Такая каштоўная рэліквія мае стаць нашым нацыянальным праектам!

Да таго ж у нас з’явіцца магчымасць пабачыць артэфакт такім, якім яго трымалі ў руках нашыя князі тысячагоддзе таму. 


Гэта надзвычайна далікатная, ручная праца ў тэхніцы перагародкавай эмалі, якой займаецца лічаная колькасць ювеліраў цяпер, а што казаць пра ХІІ стагоддзе!


У жніўні мы правядзём культурніцкую экспедыцыю ў Данію, каб нагадаць свету і сабе самім, што беларускасць — еўрапейская традыцыя, глыбіня і ўнікальнасць.


Чаму важна далучыцца?
  • вы становіцеся часткай нацыянальнага праекта;
  • вы дапамагаеце вярнуць беларусам і беларускам забыты артэфакт;
  • вы падтрымліваеце рэдкае традыцыйнае рамяство;
  • вы ўдзельнічаеце ў адраджэнні страчанай культурнай памяці;
  • ваш унёсак будзе адзначаны ў “Кнізе мецэнатаў Крыжа”.
Чаму цяпер?

Працэс стварэння рэплікі доўжыцца некалькі месяцаў. Каб паспець зрабіць крыж да жніўня, мы мусім пачаць цяпер.


Што далей?

Па выніку экспедыцыі, Крыж Сафіі будзе выстаўлены ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, каб усе ахвочыя маглі пабачыць гэты ўнікальны твор мастацтва. Пазней ён застанецца ва ўласнасці Музея і стане часткай праграмы Лятучага музея, каб беларуская дыяспара ў розных краінах магла даведацца пра існаванне Крыжа, пра ягоную гісторыю, беларускую княжну і пра нашу старадаўнюю прысутнасць у еўрапейскай культуры.


Кожны еўра — гэта адзін крок да вяртання нашай гісторыі.


Далучайцеся. Тое, што страчана, мы вернем самі.
Még nincs leírás.

Még nincs leírás.

Download apps
Töltse le a(z) 4fund.com mobilalkalmazást, és gyűjtsön a céljáért bárhol is jár!
Töltse le a(z) 4fund.com mobilalkalmazást, és gyűjtsön a céljáért bárhol is jár!

Hozzászólások

 
2500 karakter
Zrzutka - Brak zdjęć

Még nincs hozzászólás, legyen ön az első!